Iдэi

Сябры! Спіс ідэй і задумак ствараецца для таго, каб абмяркоўваць прапановы па захаванню нашай гістарычнай і архітэктурнай спадчыны, мовы ды іншых адметнасцяў нашай слаўнай зямлі. Спадзяемся, што гэтыя ідэі ня будуць ляжаць мёртвым грузам на нашым сайце! І можа нехта возьмецца рэалізаваць цікавую для яго задуму. А Этна дапаможа... На тое МЫ і ЭТНА!!!

  1. Радыё

    У гэтую пятніцу ў 20.30 на сядзібе ЭТНА (1 інтэрнат, пакой 308) збіраемся з мэтай абмеркаваць магчымасць стварэння ўласнаэтнаўскай радыёчасіны ў нашым універ-це. Радыё ў БДУКМ ёсць, а перадач не хапае. Прыходзьце ўсе, хто чытае паведамленне - любыя ідэі будуць да месца.

    11:15

    24.11.2008

  2. Быхаў!

    Ці ёсць на сайце прадста ўнікі Быхава і бліжэйшых мясцінаў????
    Зараз плануецца цікавы праект інтэрпрэтацыі Быхаўскіх помнікаў архітэктуры, і асабліва Быхаўскага замка.
    Неабходны людзі, якія б маглі перадаваць матэрыялы ў Быхаў.

    20:30

    11.11.2008

  3. МёД

    Прапаную адрадзіць бондарства ў Беларусі. Больш за тое, перафарматаваць яго ва ўрбаністычныя ўмовы. Даеш вуллі на кожным гаўбцы!

    12:10

    05.09.2008

  4. NO SUBJECT

    Беларуски еци перабрауся з Лидскага району у Иуеуски, яго трэба тэрминова знайсци и прапанаваць уступиць у ЭТНА!..Еци ты дзе,ау.

    11:05

    24.07.2008

  5. NO SUBJECT

    А давайце ўсе разам залезем на Джамалунгму? Га?

    06:03

    23.05.2008

  6. Тэхнічты прагрэс

    Маю ідэю: прапелерызацыя ўсёй краіны. Пачнем з Этны!

    04:58

    01.02.2008

  7. Любоў да Радзімы

    Людзі,любіце Нашу Радзіму!

    05:47

    09.11.2007

  8. ІДЭЯ!!!!!!!

    Давайце пісаць ідэй і рэалізоўваць іх!

    01:43

    21.09.2007

  9. Дзень народзінаў Караткевіча

    Усім прывітаньне :)
    тут нарадзілася такая ідэя : адсьвяткаваць дзень народзінаў усімі намі любімага Караткевіча. І зрабіць гэта не абы дзе, а на яго радзіме – у Воршы.
    Мы дамовіліся з музэем Караткевіча, яны чакаюць нас у нядзельку, 26 лістапада, з 12 – 18, і аддаюць музэйныя залі цалкам у наша распараджэньне.
    Каму нам? Усім неабыякавым да творчасьці Караткевіча, да нашай спадчыны, каму баліць за яе і хто гатовы ( натхнёны Караткевічам) нешта зьмяніць.
    Чаго ад нас чакаюць : песьняў, вершаў, тэатральных дзеяў, прызнаньняў у каханьні ( найперш, Караткевічу :)
    Што мы можам : ня проста творча ўшанаваць памяць улюбёнага пісьменьніка, ажывіўшы ў гэты дзень музэй, але і пагуляць па родным горадзе пісьменьніка ( зранку ці ўвечары), адшукаць крыніцы яго натхненьня, пазнаёміцца зь мясцовымі краязнаўцамі і разам паразважаць, чым ёсьць для нас гістарычная спадчына і што мы можам зрабіць, каб яе захаваць.
    Чакаем любых ідэяў, любых прапановаў наконт фармату правядзеньня сьвята і, канечне, удзелу

    22:03

    26.10.2006

  10. NO SUBJECT

    Вось и дабралися мы да таго, што пачынаем збираць дзицячыя гульни... Кали ласка, этнауцы и сябры этнауцау... СЮДЫ можна скидываць усю инфу, што датычыцца дзяцей:
    гульни, песьни, спасылки пра дабрачыннасць и г.д.

    17:48

    25.10.2006

  11. NO SUBJECT

    Тарас, кали ласка. Зраби этнаускую скрыню....
    Дзякуй

    19:12

    24.10.2006

  12. NO SUBJECT

    Ёсць Ідэя (ужо досыць старая). Мы шмат ездзім спынам, але ніколі не дзячым кіроўцам за іх клопат (слова дзякуй не лічыцца, яго, як вядома, на хлеб не намажаш). Дарыць усялякую фігню - банальна і нецікава.
    Давайце складзем буклецік ці падарожную кніжыцу, дзе былі б показкі звязаныя з дарогай, нейкая цікавая гістарычная інфармацыя пра мясціны, якія знаходзяцца наўзбоч шашы (мы найчасцей ездзім па 4 асноўным трасам, і таму можна зрабіць 4 варыянты) і іншае.
    Як вынік чалавек пачытае, пасмяецца, даведаецца нешта цікавае. І ўсё гэта па-беларуску!!!
    Прапановы, што яшчэ можна змясціць у такой кніжыцы, скідвайце сюды.

    03:37

    18.10.2006

Ёсць ідэі?

Close Tags