Крэва-Фарэва!
Руіны Крэўскага замка уразяць любога. Кагосьці - сваёй велічнасцю, іншых - занядбанасцю і разрухай. Упершыню наведаўшы Крэва ў 2003 г. сябры ГКТ "Этна" адчулі і тое, і другое.
Замак XIV ст. - сведка шматлікіх лёсавызначальных падзеяў, велічна ўздымаўся над наваколлем, аднак быў абсалютна недагледжаны. Было бачна, што дождж і снег кожны год вымываюць шматлікія камяні са сценаў замка.
Пад уражаннем ад убачанага было вырашана правесці валанцёрскі летнік. У жніўні 2004 г. студэнты розных менскіх ВНУ на працягу 10 дзён "цягалі камяні на крэўскі замак". Старажытны праклён стаўся наканаваннем для невялікай групы валанцёраў. Хоць і не такой ужо невялікай. За 10 дзён у летніку працавала каля 40 чалавек. Да ГКТ "Этна" далучыліся - МГА "Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў" (БАСА).
Падчас летніка ў галоўнай вежы быў закладзены праход у падзямелле і добраўпарадкавана тэрыторыя замка. Акрамя гэтага пачаліся працы ў будынку лазні ХІХ ст., што стаіць каля самога замка. Тут плануецца стварэнне музея Крэва. Дарэчы, некаторыя экспанаты ўжо сабраныя. Некалькі куфраў, крэўская кераміка і іншыя цікавыя народныя вырабы.
Аднак летнік 2004 г. быў толькі пачаткам працы.
Цягам наступнага навучальнага года мы перыядычна прыяжджалі ў Крэва, ладзячы каля замка "суботнікі". На Раство сябры таварыства з'арганізавалі ў вёсцы вялікае калядаванне. Ужо пасля новага года быў зарэгістраваны дабрачынны фонд "Крэўскі замак", што дае надзею на далейшае прафесійнае захаванне замка і адметнасцяў Крэва.
Тады ж было вырашана - летам 2005 г. наладзіць яшчэ адін летнік. Выбралі месяц жнівень. Праўда, тэрмін павялічылі ўдвая ў параўнанні з папярэднім. Летнік праводзіўся з 1 па 20 жніўня. Замест 10 дзён - 20. Мы вырашылі рызыкнуць, бо справаў было шмат і часу магло не хапіць. Планавалася надбудаваць драўляную канструкцыю над галоўнай вежай, павысякаць дрэвы і працягваць працы на лазні. Працы вяліся ў асноўным у першай палове дня.
Што датычыцца ўдзельнікаў, то што можна сказаць пра людзей, якія замест цывілізаванага адпачынку, дзе-небудзь на беразе мора, паў-месяцы корпаюцца
ў руінах нейкага замка. Вар'яты. Аднак такіх дзівакоў за час летніка назбіралася каля 50.
Атмасфера ў лагеры была працоўна-творчая. Гітара прысутнічала ўсюды: і каля вогнішча, і на працах. Не аднойчы вуліцы вёскі скалыналіся гукамі дуды і народнымі спевамі. Па вечарах ладзілі розныя гульні: святкавалі дзень Крэўскай вуніі, інсцыніравалі пабег Вітаўта, гулялі з мясцовымі ў футбол ды ў фрысбі, гулялі па наваколлі ў пошуках бліндажоў Першай Сусветнай.
Мясцовыя. Што яны пра нас думалі - невядома, але гаварылі прыемнае. Што малайцы, што прыехалі. Што даўно ўжо час было гэтым заняцца. Шмат разоў дапамагалі - падвозілі дровы, давалі неабходны рыштунак.
За 20 дзён зрабілі шмат чаго, аднак і шмат чаго не паспелі. Надвор'е спрыяла далёка не заўсёды, давялося перажыць, нават, вялікую навальніцу, якая ледзве не знесла наш лагер.
А гэта значыцца трэба вяртацца, зноў і зноў, пакуль не спыніцца разбурэнне гэтага вельмі важнага для нашай гісторыі замка.
Цяпер мы ездзім у Крэва па выходных. Бо, калі ўжо ўзяўся цягаць камяні на Крэва, дык цягай іх да канца.
А зараз сюрпрыз. Ці, калі жадаеце, бонус. Фота-галерэя "Летнік Крэва-2005"!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||






























































