Навіны культуры Беларусі
-
КРЭЎСКІ ЗАМАК РАЗМЯСЦІЎСЯ Ў МІНСКУ?
28 кастрычніка 2011 года мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць дабрачынную акцыю – пост-канцэрт “Крэўскі кірмаш”, прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў Фонда ў в. Крэва, у тым ліку ў межах правядзення фестывалю “Крэўскі кірмаш-2011” (13.08.2011) ля сценаў Крэўскага замка.
Мэта пост-канцэрта – далучэнне ўвагі гледачоў да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя валанцёрскага руху на Беларусі, прэзентацыя сучасных беларускіх гуртоў.
Падчас канцэрту адбудзецца дабрачынны збор сродкаў на аплату паслуг археолага, які працаваў ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на раскопах ў в. Крэва падчас летніка 2011 года.
У пост-канцэрце прымуць удзел такія гурты, як “Alta Mente”, “Балцкі Субстрат” і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тацяна Мархель, “Інфрачырвоны Выдых”, “Князь Мышкін”, “Нельга забыць”.
Гледачы змогуць паслухаць добрую музыку, азнаёміцца з відэыпрэзентацыяй вынікаў працы Фонда за гэты год, прагаласаваць за выступаючыя гурты ў намінацыях “Крэўскі авангард-2011” і “Крэўская традыцыя-2011”.
Для гледачоў таксама будзе праведзена віктарына з прызамі, прысвечаная гісторыі Крэўскага замка.
Падрабязна аб пост-канцэрце “Крэўскі кірмаш” чытайце на сайце: www.kreuskizamak.by.
Месца правядзення: музэй Я.Купалы, г. Мінск, вул. Я.Купалы, 4.
Пачатак а 19-й.
Уваход: 3 000 бел.руб.
10:17
24.10.2011
post comment {0} -
NO SUBJECT
Шаноўнае спадарства!
Беларускі камітэт ICOMOS і Інстытут Польскі ў Мінску запрашаюць на цыкл лекцый прысвечаных праблемам аховы і кансервацыі помнікаў. Лекцыі будуць чытаць запрошаныя спецыялісты з Польшчы.
Асноўная мэта дадзеных сустэчаў - данесці да зацікаўленых асобаў у Беларусі польскі вопыт па кансервацыі архітэктурных, прыродных і археалагічных помнікаў.
Барбара Вернер (гісторык мастацтва, прадстаўнік Польскага камітэта ICOMOS):
“Кансерватарская дзейнасць у гістарычных садах”.
3 кастрычніка, 5 корпус БНТУ, 271 аўд.
Пачатак ў 11.40
Цэзары Глушэк (Ph. D., выкладчык Палітэхнічнай Акадэміі (Варшава):
“Абарона і кансервацыя абарончай архітэктуры”.
3 кастрычніка, 5 корпус БНТУ, 271 аўд.
Пачатак ў 13.30
Марэк Канопка (археолаг, дырэктар Дэпартаменту аховы археалагічнай спадчыны):
“Кансервацыя археалагічных помнікаў у Польшчы”
4 кастрычніка, Археалагічны музей НАНРБ,
Пачатак ў 11.00
Таксама, 3 кастрычніка ў 17.00 ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца сустэча польскіх спецыялістаў з прадстаўнікамі Міністэрства культуры, грамадскіх арганізацый і ўсіх зацікаўленых асобаў.
Уваход на ўсе лекцыі адкрыты. Лекцыі будуць адбывацца і па-руску, ці з перакладам на рускую мову.13:29
01.10.2011
-
У Крэве назавуць ТОП-10 літаратараў года
На вуліцы восень. Настаў час збіраць ураджай – як з Дрэва Паэзіі*, так і ўраджай на літаратурнай ніве. Кампанія “Будзьма беларусамі”, сайт KREVO.BY і ініцыятыва "Твой Фэст" пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру 30 кастрычніка зладзяць “Літаратурныя дажынкі”.
У кавярні мястэчка Крэва будзе абвешчаны ТОП-10 беларускіх літаратараў года па версіі чытачоў.
Да 9 кастрычніка дасылайце свае прапановы на info@krevo.by з пазнакай “Дажынкі”. 10 кастрычніка на турыстычным сайце мястэчка Крэва распачнецца галасаванне, па выніках якога будзе складзены спіс найбольш чытаемых аўтараў.
_____________
* 4 чэрвеня 2011 года ў мястэчку Крэва, што на Гарадзеншчыне, пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру з’явілася першае ў Беларусі Дрэва Паэзіі, што было адзначана літаратурнымі чытаннямі і спевамі ля дрэва ў радавым маёнтку Магераў. Дрэва Паэзіі-2011 прысвяцілі Уладзіміру Някляеву – герою апошніх месяцаў беларускай гісторыі.20:35
27.09.2011
-
КРЭЎСКІ КІРМАШ-2011
Запрашаем прыняць удзел у летніку "Крэўская вунія-2011", які пройдзе з 1 ліпеня па 15 жніўня 2011 года ў в. Крэва.
Працы летніка хакрануць наступныя аб'екты:
1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку).
2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку).
3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай кампазіцыі).
4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)).
5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку).
6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку).
7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы, дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства культуры).
8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.).
9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на іх першасных кансервацыйных работ).
Падчас правядзення ўсіх відаў работ плануецца збор вуснай гісторыі ў мясцовых насельнікаў. Для гісторыка-культурных матэрыяльных нерухомых каштоўнасцяў, якія не ўвайшлі ў ахоўную зону гістарычнай забудовы Крэва, Фондам рыхтуецца праект ахоўных зонаў.
13-14 жніўня 2011 плануецца правядзенне ў вёсцы Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)рэгіянальнага фестывалю «Крэўскі кірмаш».
Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты: «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», «Hoha-band», «The Silicon» ды інш.
Пройдуць майстар-класы па народных танцах, гульнях і спевах.
Прадугледжана праца рамесніцкага кірмашу, а таксама кірмашу спажывецкіх тавараў. Солі хопіць усім!
Для запісу на летнік неабходна запоўніць анкету, якую можна атрымаць напісаўшы на адрас:
kreuskizamak@gmail.com11:06
22.06.2011
-
Мне падабаецца
дзякуй за цікавы блог
04:35
05.06.2011
-
Трыб'ют Nirvana і іншае
16 красавіка
Клюб Рэактар
18.00

Паніхіда па Курту Кабэйну.
Трыб’ют NIRVANA.
Прэзентацыя дыска кавераў «Беларускі глёбус».
Удзельнікі:
МУТНАЕ ВОКА
TLUSTA LUSTA
PARTYZONE
RE1IKT
і інш.
Даведкі: 6490888
Квіткі:
20 000 папярэдне + дыск у падарунак!
25 000 у дзень канцэрта
30 000 месца за столікам
Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, Гум, клуб Рэактар, Кастрычніцкая, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ТЦ Рыга, 18 кропка і інш.16:24
27.03.2011
-
Кахаем па-беларуску
13 лютага з 13 да 15 гадзіны Беларускі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (www.etna.by) ладзіць унікальную лірычна-гумарыстычную праграму «Кахаем па-беларуску». Падчас мерапрыемства вы даведаецеся больш пра традыцыйнае стаўленне беларусаў да кахання, шлюбу, сям'і. Поўная праграма ніжэй, прыходзьце!

Вас чакае вясёлае падарожжа па сцяжынках, якія пратапталі закаханыя ў нашым музеі. У гэты дзень наведвальнікаў чакае:
-канцэрт фальклорнага гурта «Мілавіца»;
-паказ фрагмента музейнага абрада «Беларускае вяселле»;
-конкурсы «Зробім ляльку» і «Спраўная пара»;
-варажба на каханне і жаніцьбу ў музейных Зялярак;
-народныя гульні для дзяцей і дарослых;
-майстар-клас па традыцыйных танцах;
-гушканне на арэлях;
-вясёлыя жарты і прыемныя нечаканасці.
Кульмінацыяй свята стане музейны абрад «Злом навалы і напасці, каб панавала ў сям'і шчасце», а таксама частаванне гарачай гарбатай з зёлак каля вогнішча. Падчас свята магчыма будзе набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму» з сапраўднай беларускай кухняй, зрабіць цікавыя незвычайныя фота.
Кошт квіткоў:
Дарослыя 6300 руб.
Студэнты і навучэнцы 3150 руб.
* правам фатаграфавання 8900 руб.
Кошт катання на гужавым транспарце:
Маршрут №1 2500 руб.
Маршрут №2 5010 руб.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.00. Каса працуе з 10.00 да 15.30.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодным умовам!
Свята «Кахаем па-беларуску» адбудзецца пры любым надвор’і !
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху:
аўтобус № 203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея
аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40; 10:00; 10:28; 11:35; 12:20; 14:15;14:55;15:05 - да прып. «Музей»19:32
11.02.2011
-
Як правесці добра выходны? Свята ШЧАДРЭЦ
15 студзеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе свята "Шчадрэц". Пачатак а 13 гадзіне (да 15.00).
У праграме расповяд пра Шчадрэц; абрад "Калядныя цары" з в. Семежава Капыльскага раёна (уключаны ў спіс ЮНЭСКА па нематэрыяльнай спадчыне);
конкурс на лепшую калядную зорку зробленую загаддзя; спектакль лялечнага тэатра "Батлейкі" і інш.
Кошт квіткоў для ўсіх катэгорый наведвальнікаў - 8 000 руб.
Аўтобусы (12.00, 12.20) з аўтавакзала Паўднёва-заходні да прыпынку "Музей".18:50
13.01.2011
-
Якая турыстычная будучыня ў Крэва?
Інтэрнет-партал KREVO.BY запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Крэва: праблемы і перспектывы развіцця турыстычнай дзейнасці ў рэгіёне”, прымеркаванай да 625-годдзя з дня падпісання Крэўскай уніі.
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі р-н
Час правядзення: 14 жніўня 2010 г.
Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:
- культурны прадукт як фактар фарміравання турыстычнага інтарэсу да рэгіёна;
- сучасны стан пазіцыянавання вёскі Крэва;
- роля інфармацыйных рэсурсаў у прасоўванні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэгіёна;
- турыстычны маршрут як інструмент тэрытарыяльнага маркетынгу;
- інвестыцыйная прывабнасць рэгіёна.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна ў тэрмін да 8 жніўня 2010 г. на адрас электроннай пошты krevo@list.ru даслаць працы. У лісце неабходна пазначыць імя і прозвішча аўтара, назву працы, кантакты для зваротнай сувязі.
Патрабаванні да навуковай публікацыі:
Шрыфт – Times New Roman. Памер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5, палі па 2,0 см зверху, знізу, злева і справа. Тэкст працы – на беларускай або рускай мове. Малюнкі і схемы – у асобных файлах.
Аб'ём работы – 4-6 поўных старонак. Даклады павінны ўяўляць сабой вынікі арыгінальных тэарэтычных і (або) эксперыментальных даследаванняў.14:50
12.07.2010
-
РАДАВОД
20 мая 2010 г. на гiстарычным факультэце БДУ плануецца
чарговае пасяджэнне гуртка “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).
Праграма:
1. “З чаго пачынаць даследаванне ўласнага радаводу?” Рэкамендацыі пачаткоўцам па методыцы пошуку генеалагічнай інфармацыі і яе крыніцах.
2. “Радавод Крывіцкіх: вопыт даследавання генеалогіі сялянскага роду”, Дакладчык – Святлана Крывіцкая, студэнтка 4 курса гістарычнага факультэта БДУ, спецыяльнасць “Гісторыка-архівазнаўства”.
3. Абмеркаванне вынікаў і перспектываў генеалагічных даследаванняў гурткоўцаў.
4. Прэзентацыя новых выданняў па генеалогіі.
У пасяджэнні гуртка плануецца ўдзел спецыялістаў – супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца ўласным радаводам!
Час і месца пасяджэння: 20 мая (аўторак), 17.30, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), аудыторыя № 42.
Кантакты:
e-mail: archives@tut.by
09:58
17.05.2010
-
Новы нумар "ARCHE": Genius Urbis
У свет выйшаў нумар часопіса "ARCHE" з канцэптуальнай назвай Genius Urbis – Дух Горада. Прысвечаны ён гарадской гісторыі і культурнай спадчыне Беларусі.
Аўтарскі склад выдатны: Іван Сацукевіч, Дзяніс Дук, Наталля Сліж, Тамара Габрусь, Віталь Макарэвіч, Захар Шыбека, Іна Соркіна, Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч, Раса Балачкайтэ, Кірыл Атаманчык, Сяргей Адам Грунтоў, Юлія Шастак, Аляксандр Агееў, Вольга Кукуня, Тацяна Косціч, Андрэй Шулаеў, Зміцер Крывашэй, Аляксандр Пашкевіч.
Разынка нумару - успаміны знакамітага польскага гісторыка Тадэвуша Корзана пра Менск у сярэдзіне XIX ст. з атмасферай напярэдадні Паўстання, а таксама ўрывак з хронікі базылянскага ігумена Яна Аляшэўскага пра падзеі ў Менску часоў Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 г.
Нумар багата ілюстраваны старымі паштоўкамі з выявамі гарадоў і мястэчак, утрымлівае шмат матэрыялаў па этнаграфіі беларускіх мястэчак.
Праглядзець змест нумара і кантакты распаўсюджвальнікаў можна па спасылцы http://arche.by/by/25/40/2129/
Паводле інфармацыі МГА "Гісторыка"
09:52
07.05.2010
-
Навучальны візыт у Гдыню
Цэнтр Супрацоўніцтва Моладзі ў Гдыне, які працуе з моладдзю, лідэрамі арганізацый і моладзевых груп, у супрацоніцтве з Гарадской Радай Гдыні абвяшчае набор удзельнікаў на два чарговых выпуска праграмы Навучальныя візыты ў Гдыне:
1.Навучальны Візыт 4 – 15 кастрычніка.
2.Навучальны Візыт 2 -13 лістапада.
Кандыдаты мусяць запоўніць анкету і даслаць яе на эл. адрас civic.cwm@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://rus.ngo.pl/files/rus.ngo.pl/public/wizyta.gdynia/Study_Visit_in_Gdynia_OCT-NOV_2010.pdf
Паводле http://rus.ngo.pl
11:51
24.04.2010
А можа ведаеце больш? :)