Летапіс
ЛЕТАПІС ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАГА ТАВАРЫСТВА “Этна”
(з 15.04.2003 па 15.04.2006):
2003 г.:
- Устаноўчы сход таварыства ў БДУ культуры. Сябрамі таварыства стала 30 чалавек (15.04.2003).
- Прагляд фільма “Старажытны Полацк” у БДУКіМ (18.09.03.)
- Лекцыя А.П.Грыцкевіча “Шляхта” у БДУКіМ(19.09.03.)
- Лекцыя Я.М.Сахуты “Народныя рамёствы Беларусі: гісторыя і сучаснасць” у БДУКіМ (14.10.03.)
- Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у БДУКіМ (13.11.03.)
- Свята “Каранацыя Міндоўга – 750 год”:
- Прагляд фільма “Каранацыя Міндоўга” у БДУКіМ (25.11.03.)
- Выставы жывапісу, старадрукаў, керамікі, фатаздымкаў архітэктурных помнікаў Беларусі ў БДУКіМ (25-26.11.03.)
- Навуковая канферэнцыя на тэму “Каранацыя Міндоўга і ўтварэнне новай дзяржавы” у БДУКіМ (25.11.03.)
- Тэатралізаванае прадстаўленне “Каранацыя Міндоўга” і канцэрт сярэдневечнай музыкі Ў Маладзёжным тэатры эстрады (26.11.03.)
2004 г.:
- Студэнцкая этнаграфічная экспедыцыя па маршруце: Баранавічы-Ружаны-Косава-Бяроза-Пружаны-Брэст (28.01.04.-01.02.04.)
- Святкаванне Дня роднай мовы ў БДУКіМ (20.02.04.)
- Лекцыя І.Клімава “Лёс і перспектывы беларускай мовы”
- Прэзентацыя літаратурнай суполкі “БУКет” БДУКіМ
- Канцэрт бардаўскай песні
- Наведванне Лошыцкага парку і сядзібы Любанскіх ХІХ ст. з мэтай азнаямлення з гісторыкы-культурнай спадчынай помніка (21.03.04.)
- Майстар-класы па беларускіх народных танцах у БДУКіМ (31.03.-14.04.04.)
- Летнік “Крэўскія камяні-2004”, кансервацыйныя працы на замку ў в.Крэва (30.07.-08.08.2004 г.)
- Прыборка сядзібы Чапскіх ХІХ ст. і прылеглыай тэрыторыі ў в.Станькава Дзяржынскага р-на (19.09.04.)
- Лекцыя Захара Шыбекі “Старажытны Менск” у межах серыі “Беларускія гарады – асяродкі еўрапейскай культуры” у БДУКіМ (23.09.2004 г.)
- Студэнцкая этнаграфічная экспедыцыя па маршруце: г.Жлобін.-в.Чырвоны Бераг-в.Малевічы (30.10.-01.11.04.)
- Лекцыя Эдварда Зайкоўскага і Арсена Ліса “Вільня” у межах серыі “Беларускія гарады – асяродкі еўрапейскай культуры” у БДУКіМ (12.11.2004 г.)
- Наведванне г.Вільня з мэтай азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай горада і рэгіёна (10-12.12.2004 г.)
2005 г.:
- Студэнцкая этнаграфічная экспедыцыя “Цмок” па маршруце: г.Полацк-г.Расоны-воз.Расонскае-воз.Глухое (30.01.-04.02.2005 г)
- Лекцыя Дзмітрыя Крывашэя “Горадня” у межах серыі “Беларускія гарады – асяродкі еўрапейскай культуры” у БДУКіМ (10.02.2005 г.)
- Наведванне г.Горадня з мэтай азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай горада і рэгіёна (5-7.03.2005 г.)
- Канцэрт да Дня роднай мовы ў БДУКіМ (12.03.2005 г.)
- Лекцыя Міколы Котава “Гуканне вясны” у БДУКіМ (15.03.2005 г.)
- Лекцыя Зміцера Яскевіча “Магілёў” у межах серыі “Беларускія гарады – асяродкі еўрапейскай культуры” у БДУКіМ (8.04.2005 г.)
- Музычная вечарына з удзелам Алеся Наркевіча, Таццяны Беланогай, Анжэя Касценя і гурта “Велярыб” у БДУКіМ (9.04.2005 г.)
- Прыборкі праваслаўных могілак у в.Ракаў (16-17.04., 23-24.04., 30.04., 21.05.2005 г.) Намаганнямі сяброў таварыства могілкі ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
- Лекцыя для школьнікаў у дзіцячай бібліятэцы №2 (22.04.2005 г.)
- Сустрэча з айцом Аляксандрам Шрамко на тэму “Вялікдзень і Юр’я” у БДУКіМ (5.05.2005 г.)
- Прэзентацыя Інфармацыйна-навуковага цэнтра “Беларуская хатка” (6.05.2005 г.)
- Наведванне Курапатаў (15.06.2005 г.)
- Святкаванне Купалля на в.Янова (Полацкі р-н Віцебскай вобл.) (22-23.06.2005 г.)
- Наведванне фестывалю сярэднявечнай культуры “Старажытнае Берасце” у г.Брэсце (24-27.06.2005 г.)
- Кансервацыйныя працы на замку ў в.Крэва (2-3.07., 8-10.07.2005 г.)
- Выстава пад час раённага свята ў в.Крэва (9.07.2005 г.)
- Летнік “Крэўскія камяні-2005”, кансервацыйныя працы на замку ў в.Крэва (1-20.08.2005 г.)
- Музычны фестываль “Гісторыя і сучаснасць” ў в.Крэва Смаргонскага раёну Гродзенскай вобласці (10.09.2005 г.)
- Кансервацыйныя працы на замку ў в.Крэва (верасень-лістапад 2005 г.)
- Сустрэча з гуртом “Джамбібум”, прагляд фільма “Stomp” у БДУКіМ (29.09.2005 г.)
- Майстар-класы па беларускіх і латышскіх народных танцах у БДУКіМ (кастрычнік-лістапад 2005 г)
- Творчая сустрэча з Нілам Гілевічам у БДУКіМ (27.10.2005 г.)
- Наведванне г.Магілёў з мэтай азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай горада і рэгіёна (28-30.10.2005 г.)
- Мастацкая акцыя “Паверхі восені” у БДУКіМ (14.11.2005 г.)
- Гурток па кераміцы Ў БДУКіМ (лістапад 2005 г.-студзень 2006 г.)
- Наведванне г.Гомель з мэтай азнаямлення з гісторыка-культурнай спадчынай горада і рэгіёна (2-4.12.2005 г.)
- Студэнцкі капуснік у БДУКіМ (6.12.2005 г.)
- Святкаванне Калядаў у в.Крэва Смаргонскага р-ну Гродзенскай вобл. (24-25.12 2005 г.)
2006 г.:
- Студэнцкая этнаграфічная экспедыцыя “Цмок... Другі крок” у в.Быстрыца Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. (2-5.02.06.)
- Наведванне дзіцячага прытулку “Надзея” у в.Хаўхоліца Барысаўскага р-на (18.02.06.)
- Канцэрт да Дня роднай мовы ў БДУКіМ (21.02.06.)
- Недапісана..