Навіны

  1. 100

    Са 100-месячным юбілеем, этнаўцы!!!!

    13:27

    15.09.2011

  2. 100

    Са 100-месячным юбілеем, этнаўцы!!!!

    13:27

    15.09.2011

  3. конкурс

    эээ абвяшчаю конкурс на самую пазитыуную навину на тэму эээээ з "жыцця жывел", во! эээ да!. галоуны (и адзины) прыз - о яя шоколатка, о-я-е!
    дэд-лайн (пер. дохлая линия) эээ - 20,09 эээ 2011
    ээ пюривет !!!!11адын

    01:30

    13.09.2011

  4. Віза

    Шаноўныя сябры! Зьбіраем людзей, каб зрабіць візы для вандроўкі на Беласточчыну. Пішыце ў каментах

    19:36

    23.08.2011

  5. NO SUBJECT

    Nichto nia chocza dzion n 10 na mora zjezdzic???

    11:03

    10.08.2011

  6. KРЭЎСКАЯ ВУНІЯ-2011

    Запрашаем прыняць удзел у летніку "Крэўская вунія-2011", які пройдзе з 1 ліпеня па 15 чэрвеня 2011 года ў в. Крэва.

    Працы летніка хакрануць наступныя аб'екты:
    1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку).
    2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку).
    3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай кампазіцыі).
    4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)).
    5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку).
    6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку).
    7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы, дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства культуры).
    8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.).
    9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на іх першасных кансервацыйных работ).

    Падчас правядзення ўсіх відаў работ плануецца збор вуснай гісторыі ў мясцовых насельнікаў. Для гісторыка-культурных матэрыяльных нерухомых каштоўнасцяў, якія не ўвайшлі ў ахоўную зону гістарычнай забудовы Крэва, Фондам рыхтуецца праект ахоўных зонаў.

    13-14 жніўня 2011 плануецца правядзенне ў вёсцы Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)рэгіянальнага фестывалю «Крэўскі кірмаш».

    Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты: «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», «Hoha-band», «The Silicon» ды інш.

    Пройдуць майстар-класы па народных танцах, гульнях і спевах.

    Прадугледжана праца рамесніцкага кірмашу, а таксама кірмашу спажывецкіх тавараў. Солі хопіць усім!

    Для запісу на летнік неабходна запоўніць анкету, якую можна атрымаць напісаўшы на адрас:
    kreuskizamak@gmail.com

    11:35

    20.06.2011

  7. 20-21 траўня ВАНДРОЎКА

    Мілыя сябры!Да 15 траўня мне патрэбны спіс усіх нас, хто на гэтыя даты едзе да спадара ФЁНЕКА, каб на размясцілі. Падцвярджаць свой удзел можна насты кадыгрыб и мне,алене. СУСТРЭЧА ПА ВАНДРОЎЦЫ 16 ТРАЎНЯ НА ОФИСЕ ГІСТОРЫКІ (К.МАРКСА - дом таварыства аматараў прыгожых мастацтваў)у 19.00.

    12:48

    11.05.2011

  8. усе на канцэрт!

    Сябры!!!
    Запрашаем вас у наступную пятніцу 13 траўня на канцэрт!!! Будзе выступаць наш фальклорны гурток (ён жа Творчая лабараторыя Джамбібум, ён жа новаахрышчоны гурт Сёмуха), а таксама суперскі гурт Супольнасць загінулых паэтаў, Рома Абрамчук і гурт Джамбібум.
    Пачатак а 18 гадзіне.
    Адрас: актавая заля цэнтра дзіцячай творчасці на вул. Уральская, 41
    Праезд: тр. 33, 34, 35 ад Акадэміі Навук (прыпынак насупраць Акадэмкнігі) да прыпынку “вул. Сталетава”
    Да сустрэчы! :)

    16:24

    05.05.2011

  9. У падтрымку гісторыка-культурных традыцый

    Напішу тут навіну, каб была. Бо пра яе ня пішуць (і ня кажуць у этэры) на Эўрарадыё — а гэта ж падзея году.
    Кейт энд Уільям джаст мэрыед!

    Цікавая рэч — яе заўсёды прадстаўляюць як Кейт Мідлтан (з прозвішчам), а яго выключна як Прынц Уільям (бяз прозвішча), у якога ёсць яшчэ брат Гары :) Брытанскія традыцыі, нічога не паробіш. А колькі з вас ведаюць прозвішча прынца? У google не глядзець!
    Cheers

    19:38

    29.04.2011

  10. Канцэрт

    Музей Максіма Багдановіча
    Творчая суполка Вежа Міру і
    НМА Раман Абрамчук


    запрашаюць паньства на
    прэзентацыю дэбютнага дыска
    Рамана Абрамчука “Амплітудныя песні”
    Амплітуда – тое, што не дае здранцвець, закасцянець.
    Амплітуда – прыкмета жывасці і творчасці.
    Да дна, да разбітасці, а потым – на вяршыню, да новага далягляду,
    - такі шлях, як мінімум, цікавей за заспакоенае сядзенне на месцы.
    А як максімум – прыносіць каштоўныя плады.
    Адзін з такіх пладоў – альбом “Амплітудныя песні”
    Разгон для дэманстрацыйнага палёту будзе ўзяты
    28 красавіка, у чацвер, а 19-й
    у музеі Максіма Багдановіча
    (Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)

    У якасці падтрымкі ад “калегаў па цэху”:
    - Аляксей Жбанаў, сябра Міцкевіча і Караткевіча
    - Павел Кузіч, з пяшчотай і ламанымі рытмамі
    - SUPOLNAŚĆ ZAHINULYCH PAETAÚ, з дудой і дрэдамі
    - Раман Яраш, з брытанскім акцэнтам і акупанцкім гармонікам
    ... а таксама шансанье мясцовых кварталаў
    - Павел Селівончык і Цімох Авілін

    даведкі – мтс 7040018
    уваход – 5000 тбр і печыўка да гарбаткі



    19:32

    21.04.2011

  11. Падляшша

    Шаноўныя этнаўцы!
    Жадаючыя узяць удзел у Міколаўскім фэсце 21-22.05 у Студзіводах (Падляшша, Польшча)!!! прашу пацвердзіць да 29.04.2011 па электронным адрасе tatiananekrashevich@yandex.ru. Разам з пацверджаннем удзелу чакаю расповед пра тое, якую ролю вы збіраецеся "граць" на гэтым мерапрыемстве. 30.04 маю магчымасць, жаданне і патрэбу дакласці пра вашы планы ў Студзіводах арганізатару, сп. Дарафею. Аднясіцеся адказна! Яму трэба планаваць мерапрыемства, прадумаць магчымасці для вашага харчавання і наглегу! У адказ на ваш эл. адрас буду дасылаць інфармацыю.

    13:03

    20.04.2011

  12. NO SUBJECT

    З 8-годдзем , этнаўцы!!!!!!!!!!!!!!!

    22:01

    15.04.2011

Ёсць навiны?

Close Tags